TOP песен исполнителя
"Kryvakryž"
    TOP альбомов исполнителя
    "Kryvakryž"
      название:

      Рагнарадзі


      автор:

      Kryvakryž


      жанры: neofolk, belarus, martial industrial, martial, belarusian, under 2000 listeners
      рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1562 просмотра
      Верш: Уладзімер Караткевіч.
      Музыка: Алесь Мікус.
      
      Словы паўночых паданняў годы амаль што згладзілі,
      Словы прароцтва змрочнага як ф’ёрдаў начных берагі.
      Настане апошні дзень, бітва пры Рагнарадзі,
      Ў якой загінуць героі, ў якой загінуць багі.
      Будуць біцца да смерці, рыкам поўнячы горла,
      Ў полі жалезным лягуць апошняй данінай мячам.
      Ня будзе ні пекла, ні рая, загінуць душы памёрлых,
      А час зжуе іх даспехі, а потым скончыцца сам.
      
      Гэта будзе, напэўна, раніцай яснага мая,
      Тады не з крывёю паэты будуць раўнаць зару.
      Зброя не будзе патрэбнай, і людзі яе зламаюць.
      Героі не будуць патрэбны, і ў бітве апошняй памруць.
      І лёсам нашчадкаў будуць толькі кахання раны,
      І толькі аднойчы мужчына пралье жыватворную кроў.
      І шчасце будзе нясцерпным, бы ад зліцця з каханай,
      Толькі не два імгненні, а тысячы тысяч вякоў.
      
      Пралескі спакойна будуць квітнець на светлым прадвесні,
      А дзеці гуляць жалудамі пасаджаных намі дубоў.
      І людзям не будуць патрэбны мае іржавыя песні,
      І людзям не будуць патрэбны мой боль і мая любоў.
      Думы мае загінуць, думы гневу і радасці,
      Народжаныя ў пакутах тысяч бяссонных начэй.
      Прыйдзі, маё Рагнарадзі. Прыйдзі, маё Рагнарадзі.
      Няхай забыццё, Рагнарадзі. Прыходзь, наступай, хутчэй!

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Гурт Крывакрыж пачаў сваё публічнае канцэртаванне ўвесну 2008 г., калі выступіў на красавіцкім фэсце Crivia Aeterna.Першы канцэртны выступ гурта гучаў мінімалістычна — раяль і скрыпка ў суправаджэнні бубнаў. Альбомнае гучанне пазней было ўзбагачанае віяланчэллю, а таксама акардэонам і трубой. Музычнае аблічча гурта — спалучэнне жывых класічных інструментаў з вайсковымі рытмамі.... подробнее
      А как ты думаешь, о чем песня "Рагнарадзі" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен