название:
автор:
Пра беларускую мову
автор:
Саўка ды Грышка
рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 903 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Грышка: Савелій, я [bad word] задаць пытаньне, Якое ўсё адно калісь паўстане: Чаму ня мовіш ты па-беларуску У нашым коле, дастаткова вузкім? Саўка: Шу, што атвеціць, дарагой таварышч? Па-рускі ты прэкрасна панімаеш. А што язык каверкаць? Нету смысла. Я ўжо даўно па-рускі тока мысьлю. Грышка: Ты лічыш гэта добрым тонам, браце, – Сьвядома роднай мовы выракацца? Савелій, а калісьці ўсе прадметы Вучылі ў школе мы на мове гэтай… Саўка: Ай, знаеш што, ня нада ўсё да кучы! Наш рускі – он вялікі і магучы. А беларускі – он жа вымірае. Хто гаварыт на ім – адна старая Ў дзярэўні, ну і кучка адмарозкаў, Што цягнуць апазіцыі павозку. Грышка: Ах вось ты як?! А я хацеў па-свойску, Хацеў па-таварыску, па-сяброўску. А ты ўжо шавіністам стаў махровым З тыповым гэткім стаўленьнем да мовы. Саўка: Рыгорушка, пажалуста, аксьцісь ты! От тока шэвяльнісь ты – “шавіністы”! С утра я наліваю чашку чаю І цілявізар сразу жэ ўключаю, Чытаю гасударсьцьвенную прэсу, Хаджу ў кіно пагожым днём васкрэсным… І ўсё па-рускі, усё вязьдзе па-рускі, Ўключая куплю выпіўкі-закускі. Грышка: Савелій! Ты гаворыш на трасянцы І рускім стаць ня маеш нават шанцу! Саўка: Няпраўда, у мяня чысьцейшы “рашэн”, Ты проста мне завідуеш, дурашка! Грышка: Ты, Саўка, – частка шкоднае сыстэмы. Мы вернемся пазьней да гэтай тэмы.
А как ты думаешь, о чем песня "Пра беларускую мову" ?