название:
автор:
Бульба-нос
автор:
Дзіма Ску, Суфікс і Бабушкін
рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1648 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
1. Зараз гэта самы лепшы час: рабіць свой праект — далучайся да нас. Ніхто не ведае: дарос ці ты не дарос. Тэорыю ў сметніцу і ўсе іспыты-гос — назаўтра ўсё забудзецца звычайна і проста. Галоўнае трымай па ветру бульба-нос. Пр. СВОЙ НОС БУЛЬБАЙ ТРЫМАЙ ПА ВЕТРУ сёння ты пачатковец, а заўтра становішся мэтрам СВОЙ НОС БУЛЬБАЙ ТРЫМАЙ ПА ВЕТРУ зараз ты суч.арт, а ўвечары ты — рэтра 2. Толькі зануд калыша твая адукацыя — зняў добры фільм, малайчына, маеш рацыю. Давай краба — пляваць на ўсе рэгаліі, будзеш на пенсіі есць рагалікі. Сцеражы свае шарыкі за ролікі і чым болей, тым лепей — пампуй відэа-ролікі. Пр. СВОЙ НОС БУЛЬБАЙ ТРЫМАЙ ПА ВЕТРУ раніцай ты ў шортах, а на нач апрануў гетры СВОЙ НОС БУЛЬБАЙ ТРЫМАЙ ПА ВЕТРУ падрос, зарабіў грошай, а пачынаў з нейкай галетры 3. Гогаль на Парнасе і Тарас Бульба-нос праграмуюць рэальнасць весела пад ДОС. Пад дых гэнаму кінематографу з бюджэтам — мільён праглядаў на юц'юбе, вось гэта я разумею гладзіць па шэрсці кіску. Касавыя зборы — давай гледачу ірыску.
А как ты думаешь, о чем песня "Бульба-нос" ?