ГлавнаяИсполнителиУЧоСамота (demo)
название:

Самота (demo)


автор:

УЧо


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1472 просмотра
Гэтыя дзікія, сьпешныя дні,
Людзі, дзесяткі людзей;
Гарадзкія віхуры, сустрэчы і сьмех
Цьмяная безьліч падзей.

Раптам - нікога, нічога наўкол,
Ты адзін, як нябожчык ў труне,
Непатрэбная лялька ці сьмецьця вядро.
Час бяжыць, не кранае цябе...

 <Рэфэрн>
  Хто, хто збавіць мяне
  Ад панурай і прыкрай самоты?
 Хто            уратуе мяне,
 Хто            уратуе.

Ланцугі гадзін, хвілін і сэкунд.
У галаве засеў жоўты туман.
Што ні раблю я, усё прахам ідзе;
Хто расставіў мне гэты капкан?..

Маўчаць тэлефонныя трубкі, бы рыбы,
І ў сетках усё спрэс лухта.
Я ўсё чакаю анёла таго...
Анёла, што здыме з крыжа.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Самота (demo)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен