название:
автор:
Пагоня (на верш М. Багдановiча)
автор:
Песняры (У. Мулявін)
рейтинг: ★★★★★ / 5 / 980 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню вострую браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць. Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць! Маці, родная маці-краіна, Не ўсцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь! У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі - гады. Вы за кім у пагоню спяшыце, Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Маці, родная маці-краіна, Не ўсцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь! Біце ў сэрца іх, біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць! Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць! Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць! Маці, родная маці-краіна, Не ўсцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь! Маці, родная маці-краіна, Не ўсцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!
А как ты думаешь, о чем песня "Пагоня (на верш М. Багдановiча)" ?