ГлавнаяИсполнителиRZПанi трошкi у гадах
название:

Панi трошкi у гадах


автор:

RZ


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1015 просмотров
Цыгарэтны туман ападае ў кавярні,
І канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр,
Пані трошкі ў гадах, вочы, быццам ліхтарні,
Тут слугуе туга, тут настрой – гаспадар.

З чаркі змову вядуць, захапляюцца плёткі.
Пані трошкі ў гадах і ліхвяр не стары,
І хмялее ліхвяр, і ня лічыць адсоткі,
І штурхаецца жарсьць у людзкім гушчары.

Як на шалях, маўчыць і пяшчота былая,
Здрада цёмных начэй і спагада завей,
І каменны камін сарамліва палае,
І ўцякае ўспамін ад абдымкаў далей.

Звыклі ўсё да ахвяр у нязвыклай ахвярні,
Чырванець перасталі сырыя муры,
Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні
Дама трошкі ў гадах і ліхвяр не стары.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Панi трошкi у гадах" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен