ГлавнаяИсполнителиNakaУ баі (feat. Зьміцер Вайцюшкевіч)
название:

У баі (feat. Зьміцер Вайцюшкевіч)


автор:

Naka


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 848 просмотров
Там дзесьцi на краі зямлi
 Адпачываюць караблi
 Тыя, што мы не збераглi
 У баi

 Там на абломках двух мастоў
 Ужо застыла наша кроў
 I зноў нам не хапiла слоў
 У баi

 Прыпеў:

 Здаецца не твая вiна
 Што не пазбежная вайна
 Здаецца не твая вiна
 Гэта вясна, вясна, вясна

 На скрыжаваннi дзвюх дарог
 Нiхто з нас зноў не перамог
 Нам застаецца толькi Бог
 У баi

 Два не патрэбных нам крыла
 Вясна пакорлiва дала
 I толькi вера не прыйшла
 У баi

 Прыпеў.

 У невыноснай цiшынi
 Мiнаюць адзiноты днi
 Нашы падзенні з вышынi
 У баi

 I на абломках двух мастоў
 Калi cустрэнемся мы зноў
 Я мару каб хапiла слоў
 У баi

 Прыпеў.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "У баі (feat. Зьміцер Вайцюшкевіч)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен