ГлавнаяИсполнителиЧорнатонікаНачны горад
название:

Начны горад


автор:

Чорнатоніка


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 601 просмотр
Яшчэ нябачна зорак ў небе,
Але акутвае ў змрок,
Драўляныя старыя хаты,
Спыніўся часу хуткі крок.
На шэрых вуліцах ні люду,
Адныя цені велькіх дрэў,
Адзін жабрак чакае цуда,
Гучыць ў паветры птушак спеў.

Каля феранак ў акенцы 
Нябачно позіркаў старых,
Шкрабецца чорны кот ў дзверцы
І брэх сабачы недзе сціх.

Навогул попел,
Плач жанчын.
Загінуў люд увесь у баі,
Дзе людзі нейкалі жылі.
Згарэлі хаты да жывёла,
Князь знішчыў землі, зжог лясы,
Начныя птучшкі не спяваюць,
Пылае горад у начы.

Але ў гэты момант з ночы
Пачуўся покліч рога слаўны,
Бліскаюць дзіды, грукат сталі,
Стрэлы паджыгаюць стаўні.
Пылае горад, тупат коней,
Паветру рассякае меч,
Усё жыццё як на далоні,
Даволі нам засталась сеч.

Бруд на душы, у вачах турбота.
Да смерці бьюцца ваяры,
А вораг ужо пад самым плотам,
Драўляны трэск гучыць самотна.
Дзіды іх вострыя, іглы блішчаць,
Зброя грахоча, горад гарыць.
Ці варта бяздоленым людзям чакаць?
Усё, быццам сон, ім патрэбна забыць.

Навогул попел,
Плач жанчын.
Загінуў люд увесь у баі,
Дзе людзі нейкалі жылі.
Згарэлі хаты да жывёла,
Князь знішчыў землі, зжог лясы,
Начныя птучшкі не спяваюць,
Пылае горад у начы.

Спас таямнічы доўгі лаз,
Завалены каменнем, брудам.
І праз стагодзі гэты сказ
Успомняць людзі быццам цудам.
Глядзяць скрозь шэрыя яліны,
Як гоманам гучаць мячы.
Пакрыла попелам мясціны,
Пылае горад у начы.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Начны горад" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен