ГлавнаяИсполнителиНеизвестенЯк па сьвежых па ранах распалённым лязом
название:

Як па сьвежых па ранах распалённым лязом


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 908 просмотров
Як па сьвежых па ранах распалённым лязом
Кожны новы радок і шматкроп'е.
Прыватныя тэмы, людскія натоўпы,
Лісты, што ляцяць у трубу, ну й няхай...
Дзе згублю я там і знайду.

Па сем пятніц на тыдні па цане за адну,
Пахаваўшы сумненьні глыбока.
Там мая зорка зайграе далёка,
Наўзрыд да канца гэта пройдзем,
Дзе яшчэ раз губляем - там і знойдзем

Уверх - без страхоўкі наўмысна, 
Уніз - пад зваротны адлік.

Спальваю плыткі, успамін, фотаздымкі
І ўсе каляндарныя дні.
Пакаціўся далёка
Яблык ад яблыні.

Там мая зорка зайграе далёка,
Наўзрыд да канца гэта пройдзем,
Дзе яшчэ раз губляем - там і знойдзем

Уверх- без страхоўкі наўмысна, 
Уніз - пад зваротны адлік.

Ты са мною,
Я з табою,
Ты за мною 
Зьнізу ўверх.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Як па сьвежых па ранах распалённым лязом" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен