ГлавнаяИсполнителиНеизвестенЯ еду.
название:

Я еду.


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 936 просмотров
Я еду.

Я еду па восеньскім лісьці, еду я праз дзіцячыя сны,
Еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны.
Я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар,
Дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асветліцца твар.

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды.
Я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды.
Туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу,
Дзе свеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола.

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі,
Калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?..
Даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў.
Я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Я еду." ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен