название:
автор:
Бiм-бом (Hark how the bells...) (пер. М. Шчур)
автор:
Ejrut
рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 715 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Бім - бом - бім - бом (Hark how the bells...) Чуеш званы? Чуеш, яны песьню гудуць, гоняць нуду. Едзе сюды воз Каляды радасьць дарыць юным, старым. Бом, бомы, бом, чуйма гуртом песьні Каляд радасны лад. Шыраць званы сьпеў даўніны, голас вякоў мкне навакол (мадуляцыя) штораз мацней і галасьней - поўніць наўкол горы і дол. Радуйся, люд - Каляды тут. Песьня званоў льецца ізноў. Шчодры вечар, сьвяты шчодры вечар адсьвяткуйма разам, чалавеча. Песьня ляціць з цэркваў званіц у кожны дом, дзе мы пяём: Бом, бомы, бом, чуйма гуртом песьні Каляд радасны лад. Бім - бом - бім - бом...
А как ты думаешь, о чем песня "Бiм-бом (Hark how the bells...) (пер. М. Шчур)" ?