ГлавнаяИсполнителиAuraЯ кахаю тябе
название:

Я кахаю тябе


автор:

Aura


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1268 просмотров
Зіхацелі ў лесе кроплі расы,
Шапаталі у палях каласы.
Але ў сэрцы адзінокі цяжар,
Ды былых пачуццяў пажар.

А на вуліцы Тваёй зноў вясна,
Ды у сэрцы у чужым - полымя.
Падаруй мне погляд свой, я прашу;
Вочы падніму і скажу:

Прыспеў:

"Я кахаю Цябе,
Адчуваю Цябе кожны дзень.
Я кахаю Цябе,
Назаўсёды Я Твая, нібы цень..
Я кахаю Цябе,
І Табе не пачуць гэтых слоў.
Я кахаю Цябе,
Нібы ружа засыхае любоў.."

Я бы стала для Цябе рэчкаю
І салодкаю была вішняю.
Абдымала бы Цябе моцна я,
Што ж Табе міла іншая..

Прыспеў:

Жоўтым лісцем,
Чыстым небам,
Цёплым сонечным праменем
Дакрануся
Ды ўзмалюся:
"Пакахай мяне,

Бо Я кахаю Цябе,
Адчуваю Цябе кожны дзень.
Я кахаю Цябе,
Назаўсёды Я твая, нібы цень..
Я кахаю Цябе,
І табе не пачуць гэтых слоў.
Я кахаю Цябе,
Нібы ружа засыхае любоў..

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Я кахаю тябе" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен