ГлавнаяИсполнителиIntra murosУнутры сьцен
название:

Унутры сьцен


автор:

Intra muros


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1534 просмотра
гэта
ўсё -
яны
прыйшлі ўжо за мной
вораг у люстэрку гатовы прыняць бой
(чуеш)
нечы
подых
за маёй сьпіной
(я-ня-ба-чу)
чые сьляды пакінуты за мной?

двое ў штатскім за
маім акном -
і сукі прасачыліся у мой дом
двое ў штатскім за
маім акном -
сука, зачынісь, ніякіх імён

дваццаць мільёнаў вачэй як крыніца
дзесяці мільёнаў аднолькавых поглядаў,
дванаццаць мільярдаў вачэй як крыніца
шасьці мільярдаў аднолькавых поглядаў

чуеш - было вельмі добра:
я залез з галавою пад коўдру
чуеш - было вельмі добра:
я залез з галавою пад коўдру
чуеш - было вельмі добра,
толькі зараз я з галавою пад коўдрай
чуеш - было вельмі страшна -
заўтра будзе дзень учарашні

дваццаць мільёнаў вачэй як крыніца
дзесяці мільёнаў аднолькавых поглядаў,
дванаццаць мільярдаў вачэй як крыніца
шасьці мільярдаў аднолькавых поглядаў

нехта дыхае
за дзвярыма.
у тваім роце
мая сліна.
нехта сочыць
ўвесь час зь люстэркаў.
ўсе здраднікі
здрадзілі мне.

Ira furor brevis est
Ira furor brevis est

ТАК СПАКОЙНА
ЗА ДЗВЯРЫМА.
ТАК БЯСЬПЕЧНА
ЎНУТРЫ СЬЦЕН.
ТАК СТАБІЛЬНА
ЗА ДЗВЯРЫМА.
Я НАРМАЛЬНА,
ДЗЯКУЙ

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Унутры сьцен" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен