ГлавнаяИсполнителиНеизвестенАДЭСА - МОЙ СОНЕЧНЫ ГОРАД
название:

АДЭСА - МОЙ СОНЕЧНЫ ГОРАД


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1374 просмотра
АДЭСА - МОЙ СОНЕЧНЫ ГОРАД
Ёсць горад, які часта бачу я ў сне,
Ён цешыць і сэрца, і погляд.
Ля Чорнага мора з’явіўшыся мне,
Ў квяцістых акацыях горад
Ў квяцістых акацыях горад
Ля Чорнага мора

Ёсць мора, ў якім я і плыў, і тануў
Ды выплыць, на шчасце, ўсё ж здолеў
Паветра ёсць, што я ў маленстве ўдыхнуў,
Не змогшы надыхацца ў волю
Не змогшы надыхацца ў волю
Ля Чорнага мора

Край родны, дзе сябар мой злёг малады,
Апалены полымем бою.
Таму яму звілі вянок залаты,
А горад назвалі героем
А горад назвалі героем
Ля Чорнага мора.

Жыццё застаецца цудоўным заўжды,
Хоць старац ты, хоць юны волат,
Ды ўвесну мяне моцна вабіць туды
Ў Адэсу, мой сонечны горад,
Ў Адэсу, мой сонечны горад,
Ля Чорнага мора
Ля Чорнага мора

Муз. Мадэст Табачнікаў, сл. Сямён Кірсанаў

Песня гучыць у беларускім перакладзе Сяргея Балахонава (2014)

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "АДЭСА - МОЙ СОНЕЧНЫ ГОРАД" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен