название:
автор:
Ой, пусці, маці
автор:
Неизвестен
рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1134 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Ой, пусці, маці Ой, пусці, маці, дай на раце гуляць, _Ой лі, ой, да люлі, дай на раце гуляць. Дай на раце гуляць, дай селязьнёў выжыдаць, _Ой лі, ой, да люлі, дай селязьнёў выжыдаць. Там два малойчыкі а(й)бод(ы)ва холасты, _Ой лі, ой, да люлі, а(й)бод(ы)ва холасты. А яны шлі, ішлі, астанавіліся, _Ой лі, ой, да люлі, астанавіліся. Да с адной деванькі дай пасварыліся, _Ой лі, ой, да люлі, дай пасварыліся. Да вы ня біцеся, дай не сварыцеся, _Ой лі, ой, да люлі, дай не сварыцеся. Да аднаму ж таму да я дастануся, _Ой лі, ой, да люлі, да я дастануся. Да я дастануся дай хлопцу браваму, _Ой лі, ой, да люлі, дай хлопцу браваму. Дай хлопцу браваму, дай кучяряваму, _Ой лі, ой, да люлі, дай кучяряваму... Песенька мая харошая, Харошая, Схаваю цябе к налецяйку, К налецяйку, Да к налецяйку, к ушэсцяйку, К ушэсцяйку. Паеду ў поле із сахою, Із сахою. Вазьму песеньку за сабою, За сабою. Буду полечка яраваці, Яраваці, Буду песеньку я й спеваці. Я й спеваці. Ой, пусці, маці, дай на раце гуляць, _Ой лі, ой, да люлі, дай на раце гуляць.
А как ты думаешь, о чем песня "Ой, пусці, маці" ?