ГлавнаяИсполнителиЯгорава ГараЗакукала зязюлячка
название:

Закукала зязюлячка


автор:

Ягорава Гара


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1223 просмотра
Закукала зязюлячка,
Ой, борам лятучы,

Лятучы,
Заплакала дзевачка,
Ой, ад таткі йдучы.

Ідучы.
Мінаіцца ж мая роскаш,
Ой, як я бачу.

Як я ж бачу.
Ні раз, ні два па раскошы,
Ой, я паплачу.

Паплачу.
Ой ты ж, росыкашы мая,
Ой, татыкава.

Таткава.
Ой, ці будзя свёкрава
Ой, хоць такая.

Хоць такая.
Ой, ці пусця ж мяне свёкар,
Ой, на вулку гуляць.

На вулку гуляць.
Ой, да хоць жа ён і пусця,
Ой, да прыкажа.

Прыкажа.
Ой, ідзі ты, нявестачка,
Ой, ня барыся.

Ня барыся.
На сеняшням парожэчку,
Ой, вараціся.

Вараціся.
Ой, да свёкарьку ў ножкі,
Ой, пакланіся.

Пакланіся.
Ой, спасіба, свёкарька,
Ой, нагулялася.

Нагулялася,
На сеняшням парожэчку
Ой, настаялась.

Настаялася.
Рукавочкам дробны слёзкі,
Ой, наўціралась.

Вясельная, в. Неглюбка, Веткаўскі раён

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Закукала зязюлячка" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен