ГлавнаяИсполнителиДанчыкАксамітны летні вечар
название:

Аксамітны летні вечар


автор:

Данчык


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 600 просмотров
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых не трэба, як ні варажы,
Не [bad word] чужога хлеба, радасцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Аксамітны летні вечар" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен