ГлавнаяИсполнителиЧырвоным па Белым [ЧпБ]Беларусь
название:

Беларусь


автор:

Чырвоным па Белым [ЧпБ]


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 972 просмотра
Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў 
А з трыбуны нясецца стос пустых размоў. 
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус. 
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь! 

Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю. 
Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі. 
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем! 
Разводзім рукі ў бокі - Бо маем то, што маем! 

Сення маўчым. А заўтра легка прадацца. 
Так кум ідзе на кума, а брат ідзе - на брата! 
Беларуская Ідэя - тэмат для спекуляцый! 
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю! 

Дзе знойдзеш людзі, што ня маюць адвагі! 
Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі! 
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку! 
У такога народу і героі з прыпёку! 

За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь! 
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь! 
Бо ня цэніць 

На Луку паглядзіце - словам рубіць паленьні! 
Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня! 
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі. 
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі! 

Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў. 
Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў! 
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць! 
А тых, хто ня згодны загад ёсць - СТРАЛЯЦЬ! 

Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву. 
І халуі навокал крычаць яму - СЛАВА! 
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць! 
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?! 

А дзе тыя ўсе - каго ён катаваў, 
У турмы саджаў ці ўначы забіваў? 
Ды тыя усе, што аддалі жыццё? 
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць? 

За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь! 
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь! 
Бо ня цэніць 

А на справе жыццё вельмі проста змяніць! 
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць! 
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду. 
Адчуць сябе часткаю адзінага народу. 

Бо мы ж не бязродныя. Мы - Беларусы! 
З вагеньчыкам у вочы. З усмешкай на вуснах! 
Трэба мець гонар і верыць у тое, 
Што маем сваё, бо сваё - не чужое! 

Без праваслаўных, каталікоў, 
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў. 
Ветлівых, добрых і не ганарлівых. 
Усе робячых разам. І разам - шчаслівых. 

Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку! 
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі. 
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш. 
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Беларусь" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен