название:
автор:
Краины няма
автор:
Лявон Вольскi
рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1496 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Для генерала краіна — вайна. Для нефармала краіна — чума. Для радыкала краіна — турма. Але для большасці краіны няма. Для панславіста краіна адна. Для сатаніста краіна — труна. Для гітарыста краіна — струна. Але для большасці краіны няма. Вярні жыццё сваёй краіне, Яна ў сне халодным гіне! Вярні жыццё сваёй зямлі, Яе сівыя снягі замялі. Для нелегала краіна — зіма. Для адмірала краіна — карма. Для выкідалы краіна — карчма. Але для большасці краіны няма. Вярні жыццё сваёй краіне, Яна ў сне халодным гіне! Вярні жыццё сваёй зямлі, Яе сівыя снягі замялі. Вярні жыццё сваёй краіне, Яна ў сне халодным гіне! Вярні жыццё сваёй зямлі, Масты спалі і зямлю асвятлі.
А как ты думаешь, о чем песня "Краины няма" ?