ГлавнаяИсполнителиСяржук Сокалаў-ВоюшШыхт, зважай!
название:

Шыхт, зважай!


автор:

Сяржук Сокалаў-Воюш


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1151 просмотр
Шыхт, зважай! Крокам руш і ўглыб бяз меры 
скалыхнулі пушчы ўглуш песьні касінераў
і плылі ўдаль яны, множылі іх рэха 
ад Бярэсця да Дзісны па сялянскіх стрэхах.

Гэй, вандроўнік пілігрым, сын касцельнай брацці,
не ўратуе боскі Рым вастрабрамскай маці!
Не заменіць дух святы святасці Айчыны,
дык хутчей пазбаўся ты нізкай аблачыны.

Гэй, галом, лад на злом, што ж ты ў жальбе-крэпе?
Скрыдлі волі, гэй, галом, ад анёльскіх лепей.

Успрыманні і псалмы не квіток да раю,
калі ў гэткім пекле мы дома паміраем.
боль на двух шчаках нясу, што падставіць, пане?
Ці сякеру, ці касу, як там ў Пісанні?

Гэй, галом, лад на злом, што ж ты ў жальбе-крэпе?
Скрыдлі волі, гэй, галом, ад анёльскіх лепей.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Шыхт, зважай!" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен