ГлавнаяИсполнителиКрывакрыж (Kryvakryž)Белы Легіён (дуды) (гімн Беларускай Краёвай Абароны (БКА))
название:

Белы Легіён (дуды) (гімн Беларускай Краёвай Абароны (БКА))


автор:

Крывакрыж (Kryvakryž)


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 751 просмотр
Вецер разьвінуў штандары,
Сонцам на грудзёх спарыш.
Ворагам нябёснай карай
Зьзяе наш крывіцкі/гакаваты крыж.
У стальным праменьні крочыць
Новай нацыі закон.
Праз імглу апошняй ночы
Крочыць Белы Леґіён.

Перад намі толькі/свішча вораг,
Па-над намі толькі/грае Бог.
Тых, хто прысягнуў учора,
Сёньня кліча срэбны рог.
Праваруч вітаем славу
Праз ухвалу ці праклён.
Наш парадак — наша права.
Крочыць Белы Леґіён.

Нашым гонарам ёсьць вернасьць,
Нашай годнасьцю ёсьць бой.
У імя дзядоў і веры
Мы паклічам за сабой.
Уздымай вышэй штандары,
І — Радзіма альбо скон!
Як агонь нябёснай кары,
Крочыць Белы Леґіён.
Уздымай вышэй штандары,
І — Радзіма альбо скон!
Як агонь нябёснай кары,
Крочыць Белы Леґіён!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Белы Легіён (дуды) (гімн Беларускай Краёвай Абароны (БКА))" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен