ГлавнаяИсполнителиZnaROCKЕўпаторыя (Lyapis Crew ТРУбьют demo)
название:

Еўпаторыя (Lyapis Crew ТРУбьют demo)


автор:

ZnaROCK


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1316 просмотров
Еўпаторыя

Зноў адталыя снягі
Мне нагадаюць час, калі 
Мы сустрэліся з табой
Той няўрымслівай вясной

Зноў на хвалях сонца блік
Мне нагадае красавік,
Былі ў ім толькі я і ты
Для нас квітнелі там сады

Зноў маланкі па начах 
Мне нагадаюць бляск у вачах,
У іх і прага, і адчай
Душу адцягвалі на край.

Месяц шлях нам асвятляў,
Казачна прыбой спяваў,
І быў з табою толькі я 
Ў курорце Еўпаторыя

Я цябе забудуся не хутка...
Я цябе забудуся не хутка...

Але рассеяўся раман,
Ён нібы прывідны туман.
Ты вярнулася ў Гальшаны 
Мяне ж занесла ў Тэгеран

Але зноўку ўначы
Я не магу перамагчы
Жаданні, мроі вабныя,
Успаміны пахаваныя

Я цябе забудуся не хутка...
Я цябе забудуся не хутка...

Нават год праз дзесяць
Нават год праз дваццаць
Нават год праз трыццаць
Не забыцца!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Еўпаторыя (Lyapis Crew ТРУбьют demo)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен