ГлавнаяИсполнителиНеизвестенСлужыць у нашым войску ёсьць гонарам для нас
название:

Служыць у нашым войску ёсьць гонарам для нас


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1473 просмотра
Служыць у нашым войску ёсьць гонарам для нас,
Мы аддаем яму ўсё: і сон, і вольны час.
Пад сонцам і пад сьцюжай марознае зімы
Мы служым, служым, служым, бо разумеем мы што: 

Гонар бацькі, радасьць маці,
Сьвята ў ваенкамаце.
Біце бубны, трубы грайце -
Пагалілі навабранца, 
Пагалілі навабранца.

Мы мусім немінуча ўсіх перамагчы,
Бо ёсьць у нас анучы і боты-кірзачы.
На складзе ботаў мора, і шапак, і ўсяго,
Хай толькі прыйдзе вораг – закідаем яго.

Гонар бацькі, радасьць маці,
Сьвята ў ваенкамаце.
Біце бубны, трубы грайце - 
Пагалілі навабранца, 
Пагалілі навабранца.

Нам радасна ад дзеда, як скончыцца развод,
Шмат новага даведацца пра ўвесь свой радавод.
Пра маму асабліва, і ў плечы атрымаць,
Адчуць сябе шчасьлівым у войску. Так трымаць!

Гонар бацькі, божа мілы,
Нашы ўзброеныя сілы.
Пачынайце ж дыскатэку,
Налівайце зампатэху,
Налівайце зампатылу,
Дайце й ротнаму дэбілу.
Сухпайком сваім заежце
І расслабьцеся нарэшце,
Ну, расслабьцеся нарэшце.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Служыць у нашым войску ёсьць гонарам для нас" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен