ГлавнаяИсполнителиМинусМаци
название:

Маци


автор:

Минус


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 830 просмотров
1. Куплет
Тваёй душы красу,
Матуля дарагая,
Я па жыццi нясу,
Яе аберагаю.
Дзе б нi прыйшлося быць
Пад ясным Шляхам Млечным,
Нiколi не забыць 
Мне слоу тваiх сардэчных. 
Нiколi не забыць
Мне слоу тваiх сардэчных 

ПРЫПЕУ. 
Голас твой рэхам гучыць,
Сэрца тваё не маучыць; 
Словы такiя лагодныя 
Чую i удалечы я, 
Грэе усмешка твая, 
Мама, матулечка родная
2. Куплет
Нясу твой вобраз я
Дарогаю зямною;
Са мной любоу твая
I дабрыня са мною.
За новаю вярстой -
Удача цi няудача -
Любовi я тваёй 
I дабрынi не страчу.
Любовi я тваёй 
I дабрынi не страчу

ПРЫПЕУ.
3. Куплет 
Не зауважау я сам, 
Матуля дарагая:
Душы тваёй краса 
Мяне аберагае.
На сцежках на усiх 
Жыве са мною вечна 
Святло вачэй тваiх 
I слоу тваiх сардэчных.
Святло вачэй тваiх 
I слоу тваiх сардэчных.

ПРЫПЕУ.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Маци" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен