ГлавнаяИсполнителиRokašBałada pra Lićvina
название:

Bałada pra Lićvina


автор:

Rokaš


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 648 просмотров
Я вярнуся туды, дзе ліцьвінскі народ
Незалежна і вольна жыве.
Я вярнуся туды, дзе пра шчасьлівы лёс
Праз стагодзьдзі дуда нам пяе.

Бачыў я надвячоркам шчасьлівых людзей,
Што зьбіралі ў палёх ураджай.
Пасьля працы пра волю і шчасьце для ўсіх
Стары лірнік для люду пяяў.

CHORUS:
У стралка ворага парвалась цяціва,
А пад вершнікам конь захрыпеў.
Брат, ліцьвін, паўстань, гэта наша зямля,
Гэта нашых лясоў вольны сьпеў.

Бачыў я, як насустрач чорным вятрам
Падняліся з магіл ваяры.
Да апошняга ўздыху сьціскалі ў руках
Шастапёры, мячы, тапары.

Не лунаць над краінай варожым сьцягам,
Нам пад ботам чужынскім ня быць.
Станем мы як сьцяна, бо ў нашых шыхтах
Князь Альгерд поруч з намі стаіць.

Зрэшты годзе, браты, за вольны наш край
У сечу пойдзем з усьмешкай у вачах.
З намі моц, з намі праўда, над намі скрозь час,
Зьзяе нашай зямлі вольны сьцяг.

CHORUS.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Bałada pra Lićvina" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен