ГлавнаяИсполнителиАдамович ЭдуардБудзе дождж - верш на беларускай мове
название:

Будзе дождж - верш на беларускай мове


автор:

Адамович Эдуард


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1230 просмотров
Шэрым стала блакітнае неба,
Пыл гуляе па небе, як знак
І пакрылася кроплямі глеба
Будзе дождж! Няхай будзе так!

Сякане хай маланкай паветра!
Хай узрушыцца полымем дах!
І за хвалей вады – хваля ветра
Па ягоных нясецца слядах!

Ў барабаны хай грухае волат,
Высякае іскры аб сталь,
Велічэзны трымаючы молат
Хай працуе нябесны каваль!

Непазбегнуць азёрам кіпення,
Стрэлаў кропель лавіну не зняць!
І лістоў галасоў шапацення
Безсенсоўна, дарэмна спыняць…

Будзе дождж! Будзе моцны і дужы
Мокрай кісцю вадзіць мастак!
Будзе цемра, маланкі і лужы…
Будзе дождж! Няхай будзе так!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Будзе дождж - верш на беларускай мове" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен