ГлавнаяИсполнителиАндрэй МельнікаўСынкі (Вяртанне Генерала С. Булак-Балаховіча)
TOP песен исполнителя
"Андрэй Мельнікаў"
    название:

    Сынкі (Вяртанне Генерала С. Булак-Балаховіча)


    автор:

    Андрэй Мельнікаў


    жанры: bard, belarus, melancholic
    рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1381 просмотр
    Добры дзень у хату Вам, спадары!
    Прывітанне, дзеўкі! Хлопцы, прывітанне!
    Мы да Вас наведацца, пагаварыць…
    Да мінуўшчыны прыйшлі на спатканне.
    Сустракай жа госцікаў, гаспадар!
    Штоф з гарэлкаю на стол ды закуску!
    Хай жа будзе сонейка Вам бяз хмар -
    Вам і дзеткам Вашым і ўнукам, беларусы!
    
    Свет у вокнах хутка астывае.
    Дзесці ў полі чыйсці коні скачуць
    Капытамі топчуць, капытамі памяць… памяць…
    Капытамі топчуць, капытамі памяць…
    
    Пастралялі хлопцаў, дзевак згвалцілі…
    Засыпае лісцем вецер каладзішчы…
    Спадары ў сібірскую зямлю ляглі.
    А на месцах шчодрых хат - папялішчы.
    Беларусь-радзіма стогне пад ярмом -
    пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавых…
    Дык дакуль жа шкадаваць нам звяроу?!
    Дык дакуль жа нам трываць камісараў?!
    
    І пакуль Радзіма-маці пад ярмом -
    пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым -
    Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў!
    Не шкадуйце - нішчыце камісараў!
    І пакуль Радзіма-маці пад ярмом -
    пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым -
    Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў
    да апошняга камісара!

    Послушать/Cкачать эту песню
    Mp3 320kbps на стороннем сайте
    Это интересно: Андрэй Мельнікаў — беларускі бард і літаратар з Гомелю. Сталы ўдзельнік Фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва».
    А как ты думаешь, о чем песня "Сынкі (Вяртанне Генерала С. Булак-Балаховіча)" ?
    2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен