ГлавнаяИсполнителиЖанет,Виктория Алешко, Ана ШаркуноваПа-над белым пухам вішні
название:

Па-над белым пухам вішні


автор:

Жанет,Виктория Алешко, Ана Шаркунова


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1243 просмотра
Па-над белым пухам вiшняў,
 Быццам сiнi аганёк,
 Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
 Сінякрылы матылёк.

Навакол ўсё паветра
 Ў струнах сонца залатых, —
 Ён дрыжачымi крыламi
 Звонiць ледзьве чутна iх

I лiецца хваляй песня —
 Цiхi, ясны гiмн вясне.
 Цi не сэрца напявае,
 Навявае яго мне? 

Не паняць таго нiколi,
 Не разведаць, не спазнаць:
 Не даюць мне думаць зыкi,
 Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

Песня рвецца i лiецца
 На раздольны, вольны свет.
 Але хто яе пачуе?
 Можа толькi сам паэт.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Па-над белым пухам вішні" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен