ГлавнаяИсполнителиСяргей Башлыкевіч (Leibonik)Дзікае паляванне караля Стаха
название:

Дзікае паляванне караля Стаха


автор:

Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 930 просмотров
Званы над дрыгвою,
Над чорнай вадою
Даўно ўжо тут не гучаць.
Верасовыя пусткi,
схаваныя вусны,
жах не дае закрычаць.
Сёння ўсю ноч да свiтання
Дзiкае паляванне.
Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах,
На балоце сёння палюе Стах.
Белыя скронi,
Руплiвыя конi,
дрыгву не крануць капытом.
Павiнна згiнуць панна,
так прадказана:
як каласы пад сярпом.
Па засценках моўчкi шляхта
Пахавалася ў змрок.
Над дрыгвою ходзiць панна,
З верасоў пляце вянок.
Спяць балотныя ялiны,
цвыркуны спяць у чародзе.
Аступiўшыся ў купiнах,
панна знiкла ў балоце.
Апошнюю ноч да свiтання
Дзiкае паляванне.
Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах,
На балоце сёння палюе Стах.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дзікае паляванне караля Стаха" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен