ГлавнаяИсполнителиUltraВожыкФабрыка сноу
название:

Фабрыка сноу


автор:

UltraВожык


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 701 просмотр
Прачнулась сонца новае, 
 зялёна-бел-чырвонае.
 Вітае голас слухачоў.
 Пачаўся дзень на Фабрыцы сноў.

Бяжыць канвеер. Праца цягнецца, зацягваецца.
 Год за годам рушыцца будоўля Інтэрнату шчасця.
 Трава фарбуецца, малююцца аблокі ў небе,
 птушкі электронныя заводзяцца, сажаюцца ў 
 дрэвы. Што ня трэба – усё хаваецца. Напэўна не 
 дарэмна, бо ўсё дрэнна, што на фабрыцы не робіцца. 
 Навошта рэчаіснасць, калі лепей жыць у сне, бо там
 танней ды весялей. Баю-бай. 
 Баю-бай. Засынай хутчэй!

Паміж балотаў, рэк і лясоў
 дымяцца трубы Фабрыкі сноў,
 дзе ўсё жыццё жывуць у сне,
 бо іншага не існуе.

Ідзе вытворчасць у дзве смены, дзе
 першая спіць, пакуль другая вырабляе то што першай трэба сніць. Тут – 
 палітычная стабільнасць, незалежнасць ды фінансавы рост, а быў 
 калісці галакост, была вайна. Дык ці 
 патрэбна гэта нам? Бо бач і зараз ёсць знешнія
 ворагі. Ты чуеш шорахі? Да на нас суюцца зноў
 немцы, амерыканцы ды 
 інапланецяне. Нібыта дэмакратыі вучыць, 
 а на самой справе хочуць нашу фабрыку запалучыць.

Паміж балотаў, рэк і лясоў
 дымяцца трубы Фабрыкі сноў,
 дзе ўсё жыццё жывуць у сне,
 бо іншага не існуе.

Забытае пекла мінулых гадоў.
 Дзяржаву цемры будуем мы зноў.
 Адзіны шлях, адзіны правадыр,
 адзіны лёс, адзіны мір

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Фабрыка сноу" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен