ГлавнаяИсполнителиНеизвестенАднойчы на сьвітанку
название:

Аднойчы на сьвітанку


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 929 просмотров
Аднойчы на сьвітанку,
Як сонца не ўзышло,
І ня чуць было сьпеваў птушыных,
Рыцара спаткала пачвара злая з гор-
Дачка брудных троляў хлусьлівых.

Пан Манэліг,пан Манэліг,
Каханым будзь маім
Атрымаеш ўсе скарбы зямныя.
Належаць буду я табе,
А ты належаць мне.
Адкажы мне толькі : "так" ці "не"

Дванаццаць лепшых коней
Атрымаеш ад мяне,
Што гуляюць у горнай лагчыне.
Ніколі не ляжала сядла на іх сьпіне
І іх шпоры ніколі не білі.

Дванаццаць водных млынаў
Я падару табе
Што стаяць паміж Ціла і Тэрна,
Іх жорны медзяныя захопяць цябе,
І іх колы аздоблены срэбрам.

Шаблю залатую я падару табе.
Чараўніцтвам яна абкавана.
Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх,
Будзе слава табе і пашана

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Аднойчы на сьвітанку" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен