ГлавнаяИсполнителиНеизвестенШэрая кроў
название:

Шэрая кроў


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1066 просмотров
Шэрая кроў

Сагрэйце нас, песьні старыя,
У нашых халодных кватэрах,
На нашых сьцюдзёных паверхах,
На нашых квадратных мэтрах.

Сагрэйце нас, цёплыя вершы
На нашых мэтрах квадратных,
На нашых плошчах прыватных,
У нашых састылых хатах.

Рэфрэн:
Льецца на дол
Кроў гарадоў,
Шэрая кроў.
Шэрая кроў,
Кроў гарадоў
Льецца на дол.

Сагрэйце нас, думкі пра сонца
У нашых мікрараёнах,
У нашых ушчыльненых зонах,
У нашых клонах бэтонных.

Рэфрэн.
 
А можа, ня трэба грэць нас?
Хай будзе ўсё як будзе…
Свой холад бліжэй да цела, 
Свае квадратныя мэтры.
Свой холад бліжэй да цела, 
Свой холад бліжэй да цела, 
Свой холад бліжэй да цела,
Свой холад бліжэй да цела…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Шэрая кроў" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен