ГлавнаяИсполнителиZaklonВосені Бязмоўе
название:

Восені Бязмоўе


автор:

Zaklon


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1239 просмотров
Спіць у змроку восеньскі лес
Туманам накрытыя дрэвы маўчаць
Маўчаць, накрываючы лісцем зямлю
Каб ёй аб смутку сваім расказаць

І слухае, слухае маці – зямля
Іх плач і шэпт халодных галін
І слёзы нябёсаў збірае яна
І тварам у нябёсы глядзіць залатым

А лісце плыве ў празрыстай вадзе
Марудна плыве ў апошні свой шлях
І гэта вада, нібы возера сноў
У маіх адлюстравана вачах

І прывідны свет змарнелых нябёсаў
І лісце, што падае долу з галін
І восеньскі лес, што стаў маім лёсам
Мяне напаўняюць смуткам сваім

І я слухаю вецер, але вецер маўчыць…
І я слухаю дрэвы, яны так сама маўчаць…
Яны толькі ціха мяне абдымаюць…
Жоўтым лісцем пяшчотна мой твар накрываюць…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Восені Бязмоўе" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен