ГлавнаяИсполнителиVapor HiemisСпадкаемцы Багоў (Heirs of the Gods)
название:

Спадкаемцы Багоў (Heirs of the Gods)


автор:

Vapor Hiemis


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 718 просмотров
Ля водаў празрыстых мяжы небакраю
Па шляху ваярскіх сьлядоў ,
На поўнач ляціць крумкачыная зграя,
Над мурам сівых камянёў…
Туды, дзе жыцця ўзыходзіць дзянніца, 
Спавітая рунамі плынь,
Дзе зьзяе ў вачах маіх бліскавіца,
Марозіць бязьлітасна стынь…

А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі
І сотні стальных галасоў…
З туманных абшараў мы чуем іх крокі…
Ідуць Спадкаемцы Багоў…

Змаўкаюць адразу хлусьлівыя словы
І хтось баязліва маўчыць...
Грухоча гісторыі голас суровы, 
Замест “існаваць” – будзе “жыць”…
Глядзіць у зьмярцвелыя брудныя сэрцы
Вачыма драпежных ваўкоў.
Калі з ланцугоў нянавісьць ірвецца -
Пальецца струменямі кроў…

А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі
І сотні стальных галасоў…
З туманных абшараў мы чуем іх крокі…
Ідуць Спадкаемцы Багоў…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Спадкаемцы Багоў (Heirs of the Gods)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен