ГлавнаяИсполнителиНеизвестенУ дзяцінстве чакаў цемру
название:

У дзяцінстве чакаў цемру


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1132 просмотра
У дзяцінстве чакаў цемру,
З'яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзіў індзейскую хэўру
У цёмны Кайкаўскі лес.

Глядзеў у глыбокі калодзеж:
Там жыў бяскрылы анёл.
Шукаў чарадзея, а дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.

Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!

Хаваўся ў цудоўны асіннік,
Дзядуля шукаў з бізуном.
Наводзіў на поўнач гадзіннік,
Каб здацца ночы ў палон.

Вера мая — восень,
Сонца — толькі ў снах.
Маіх архангелаў — восем,
Ляцяць, як птушкі на дах.

Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "У дзяцінстве чакаў цемру" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен