ГлавнаяИсполнителиПахмутова - Беловежская пущаБелавесская пушча - Данчык
название:

Белавесская пушча - Данчык


автор:

Пахмутова - Беловежская пуща


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1262 просмотра
Запаветны напеў, далячыняў смуга,
У чаканьні зары, што заблішча сьляпушча -
Як свая, мне твая векавая туга,
Белавесская пушча, Белавесская пушча.

Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў
І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў
Да цябе пасьпяшаю, Белавесская пушча.

Ледзьве значным сьлядком да крыніцы брыду
Праз траву, трысьнягі, хмызняковыя гушчы,
Як алені, з кален п'ю жывую ваду
Роднай праўды твае, Белавесская пушча.

Адагрэю душу ля высокіх дубоў,
Ды на ўцеху жывым і сьляпым, і відушчым,
Панясу твой напеў запаветны дамоў,
Белавесская пушча, Белавесская пушча.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Белавесская пушча - Данчык" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен