ГлавнаяИсполнителиМоя бабушка, Кухта Лидия ПавловнаНаварылі два брата...
название:

Наварылі два брата...


автор:

Моя бабушка, Кухта Лидия Павловна


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1307 просмотров
Наварылі два брата,
Наварылі два брата 
Пшанічнага піва.
Як пазвалі два брата, 
Як пазвалі два брата
Двух сясьцёр у госьці.
За багатай жа сястрой,
За багатай жа сястрой,
Сем паслоў пасылалі.
А як бедняй  жэ сястрэ,
А як бедняй  жэ сястрэ 
Скрозь людзей наказалі.
Як багатую сястру,
Як багатую сястру
На дароге перэнялі.
А як бедную сястру,
А як бедную сястру
На пароге не ўзналі.
Як багатую сястру,
Як багатую сястру 
Сладкім віном угашчалі.
А як беднай жа сястрэ,
А як беднай жа сястре
Горкай гарэлкі не далі.
Як багатую сястру, 
Як багатую сястру
На пярыну спаць паклалі.
А як бедную сястру,
А як бедную сястру
Скрозь начы дамой прагналі.
…
І сазывала яна зьвярэй,
І сазывала яна ваўкоў.
…
Сабярыцеся ваўкі, 
Сабярыцеся зьвяры,
Разарвіця вы мяне.
Разарвіця вы мяне,
Разарвіця вы мяне,
Ды і з’ешця вы мяне.
Как пачула та сястра,
Как пачула та сястра,
На пярыне лежучы,
Разбудзіла яна братоў,
Разбудзіла яна братоў,
Ды ім гаворыць:
Даганіця вы яе,
Даганіця вы яе,
І вярніця вы яе, 
Напаіце, як мяне,
Напаіце, як мяне,
Спаць паложця лі мяне.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Наварылі два брата..." ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен