ГлавнаяИсполнителиJa Naradziŭsia TutBiełaruska
название:

Biełaruska


автор:

Ja Naradziŭsia Tut


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1278 просмотров
Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб'е.
А буду ня менш за цябе я адважнай,
Каб сілы дадаці табе.

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,
Як сэрца найлепшых сыноў,
Гарыць то ж каханьнем для роднай старонкі
І спадчыны нашых дзядоў.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
Каня накармлю, напаю.
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю.

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не забье.
А буду ня менш за цябе я адважнай,
Каб сілы дадаці табе.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
Каня накармлю, напаю.
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Biełaruska" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен