ГлавнаяИсполнителиНеизвестенНа Ролс-Ройсах, самалётах
название:

На Ролс-Ройсах, самалётах


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 752 просмотра
На Ролс-Ройсах, самалётах
З топ-мадэлькамі ў брыльянтах
Рвучы ад улады проста сабе ў зяпы
Баксікаў безьліч і слодычаў багата.

Ў Куршавэлях, бач князюлі,
супэрзлодзеі балююць.
Есца ім ікрыца, п’ецца гарэліца,
кубінская цыгара прывабліва дыміцца.

Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
чахнуць людзі над баблом
і будуюць Бабілён.

На глямуры, ўсё ў ажуры,
спрэс ахова ў фарматуры.
Ад Вэрсачэ трусікі, ад Кальяна вусікі.
Парашок з пакуначка, ў райскі сад прагулачка.

На рулетцы любяць грэцца.
твары ў шнарах. Дзе тут дзецца.
А як грошай вельмі, вельмі, вельмі многа,
удаюць штодзённа бога.

Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
чахнуць людзі над баблом
і будуюць Бабілён

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "На Ролс-Ройсах, самалётах" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен