ГлавнаяИсполнителиIлюжанВакно
название:

Вакно


автор:

Iлюжан


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1108 просмотров
Вакно

Аўтар тэксту: Кацярына Аліхвер
Аўтар музыкі: Сяргей Харашкевіч

У нашае вакно
Зорачкі відно – 
Самыя прыгожыя 
На свеце.
У нашае вакно
Бачны горад наш,
Заўтра нас у ім
Сонейка прывеціць.

У нашае вакно 
Стукаецца дождж,
Май пяшчотны
І гарачы ліпень.
У нашае вакно
Вецер шапаціць
І лістотай шчыра
Машуць ліпы.

У нашае вакно 
Залятае смех,
Песні і чароўныя каметы.
Гэта ўсё таму,
Што яго ўдвох
Адчынілі мы 
Насустрач Свету.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Вакно" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен