ГлавнаяИсполнителиRechaГорад
название:

Горад


автор:

Recha


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 932 просмотра
Цыгарэты паляць сябры,                                                                                            
А яны не хочуць гарэць.
Бесклапотнага шчасця крэдыт
Карацее, як восеньскі дзень.

У метро схавацца не грэх,
Як на вуліцы сівер мяце.
Я люблю цябе, шэры мой Менск,
Безнадзейны, як восеньскi дзень.

Жыхары гарадоў, галава пад каптуром.
Рытмiчная кроў, рытмiчны крок.
Нi таткi, ні мамкi, нi добрых сяброў.
Вiтае з перону Горад-герой.

Нядаўняя вёска – як прывiдны сон.
Вучоба, сталiца – нязвыкла ўсё.
Ды ты не хвалюйся – мы разам з табой.
Вiтае з пэрону Горад-герой.

Як не маеш сваіх запалак
У людзей заўжды пазычаешся
А жыццё такое ўпартае,
Што бывае і ўпіраешся,
Як нявыкруткі рукі выкручваюць,
Падступаюць да горла абставіны,
Ажно нема крычыш “Ратуначку!
Памажыце татачка, мамачка!”

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Горад" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен