название:
автор:
У гушчарах
автор:
Беларус на варце
рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1321 просмотр
- Текст
- Открытка с текстом
Словы Н. Арсенневай, музыка М. Шчаглова Песня, якая публікавалася ў часопісах «Беларус на варце» і «Жыве Беларусь» (пячатным органе СБМ). Запісаны намі варыянт адрозніваецца ад шырока вядомага на сёння «юнацкага» некаторымі словамі тэксту і нотамі мелодыі, а таксама адсутнасцю аднаго з куплетаў. У гушчарах, затканых імглою, Шэрым змрокам, на золку ўзару Ахвяруем табе мы сабою Кожны дзень, кожны час, Беларусь! І няма ў сэрцы жалю ды страху, Мы адвагай юнацкай гарым, Не чужыя варожыя сілы, Толькі ты нас вядзеш да зары. І мы верым - яна разгарыцца, Ўстане зноў над краінаю дзень, Бо ня стане змагар, не скарыцца У нядолі ніколі, нідзе. Хмараў дым над абшарамі тае, Вецер дыхае мятай, быллём. Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём!
А как ты думаешь, о чем песня "У гушчарах" ?