ГлавнаяИсполнителиА.Чумакоў і Ceilidh Ceol (feat. Т.Ячная)Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh)
название:

Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh)


автор:

А.Чумакоў і Ceilidh Ceol (feat. Т.Ячная)


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1076 просмотров
На шляху, праз прысады
Я старую прымеціў
Поліць ружы, зрывае
Чырвонае квецце
Моўчкі ўслухаўся я
Як жанчына спявае
Слава мужным сынам старадаўняй Літвы!

Шэсць стагоддзяў мінула
А промнямі месяц
На кальчугах гарыць
І ў вачах іхніх сьвеціць
Да мяне зноў і зноў
У журботныя сьненні
Павяртаюць сыны старадаўняй Літвы

І малую мяне
Іхняе маршаванне
Абудзіла ад сну 
У прадчуванне растання
Так кахалі мяне
Ды загінуць жадалі
Ў прускіх землях сыны
Старадаўняй Літвы

Хто палег пры Грунвальдзе
Хто пры сьценах Мальборку
Кошт бясьпекі  маёй 
Лёс журботны і горкі
Хай ад сёння й да веку 
Не сьцішыцца песьня 
Слава мужным сынам
Старадаўняй Літвы

Варухнуўся  старая
Схавалася недзе
І пялёсткамі ружаў
Гуляецца вецер 
Мне ніколі ў жыцці
Не забыць таго сьпеву
Слава мужным сынам
Старадаўняй Літвы

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Сыны старадаўняй Літвы (P.O'Cearnaigh)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен