TOP песен исполнителя
"Крамбамбуля"
    TOP альбомов исполнителя
    "Крамбамбуля"
      название:

      Госцi / ЧМ2014 /


      автор:

      Крамбамбуля


      жанры: belarusian, belarus, funny, belarusian rock, folk, pop rock
      рейтинг: ★★★★★ / 5 / 962 просмотра
      Панаехала гасьцей з іншаземных абласьцей...
      Не! Няправільна: гасцёў з іншаземных абласьцёў.
      Вось прыехалі ўсе - містэр, пані, гер, месье...
      Сі, сэньёра, уі, мадам, прахадзіце, гаспада!
      Вось прыехалі яны - і паненкі, і паны -
      Ў край суворых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў.
      
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці ёсьць, няма кагосьці.
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці...
      
      Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай,
      Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына.
      Ўсе па-рознаму балбочуць, капучыны піць ня хочуць,
      А з музэю госьці ўпотай зьнесьлі пару кулямётаў.
      Кажуць: гэта нам карысна у змаганьні з глябалізмам,
      А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам.
      
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці ёсьць, няма кагосьці.
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці...
      
      Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі,
      Бо тэкіла, ром і віскі - гэта ўсё па-глябалісцку.
      ...Вось разьвітвацца ўжо час. Што ж, чакайце ў госьці нас,
      І рыхтуйце там свае куантро і брамбуе.
      
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці ёсьць, няма кагосьці.
      Госьці, госьці, госьці,
      Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці...

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Крамбамбу́ля — белорусская музыкальная группа, основанная в 2001 в Минске. Стиль группы можно охарактеризовать как поп-рок с ироничными текстами, часто пародирующими моменты жизни пост-советского общества (хиты "Госьцi" ("Гости"), "Турысты" ("Туристы") и др.). Название группы происходит от старобелорусского алкогольного напитка, представлющего собой крепкую... подробнее
      А как ты думаешь, о чем песня "Госцi / ЧМ2014 /" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен