ГлавнаяИсполнителиНеизвестенСэрца пакажаш на людзях – растопчуць
название:

Сэрца пакажаш на людзях – растопчуць


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 861 просмотр
Сэрца пакажаш на людзях – растопчуць,
Шчасця агнём больш яму не гарэць.
Людзям ізноў паказаць не захочаш
То, што яны не змаглі зразумець.

Ты абыякавы стаў ў разуменні:
Горшай памылкай бывае дабро.
Смешнай бязглуздзіцай бачыш памкненні
У свеце агідным пасеяць святло.

Адракіся ад усіх і будзь адным.
Ідзі па жыцці з сабой самім.
Хто не убачыў чысціні -
Тым існаваць ў чужой хлусні,
Хто не разгледзеў ззяння дар -
П'е паўсядзённасці кашмар.
Многае нельга дараваць,
Стогну не стрымаць…

Здань апошняй надзеі нельга ажывіць,
Страчанага даверу не аднавіць.

Што ўжо адбылося - нельга вярнуць,
І былога спакою больш не адчуць.

Добрых памкненняў ніхто не ацэніць,
Ніхто не дасць табе добрых адзнак.
Адносіны момант да горшага зменіць,
Калі хоць штосці ты зробіш не так.

Адракіся ад усіх і будзь адным.
Ідзі па жыцці з сабой самім.
Адракіся ад усіх і будзь адным.
Ідзі па жыцці з сабой самім.
Хто не убачыў чысціні -
Тым існаваць ў чужой хлусні,
Хто не разгледзеў ззяння дар -
П'е паўсядзённасці кашмар.
Многае нельга дараваць,
Стогну не стрымаць…

Ўсе, каго зваў сябрамі, ўсе, каго ты любіў...
Хто калісь табе здрадзіў, хто навек пазабыў...

Адракіся ад усіх і будзь адным.
Ідзі па жыцці з сабой самім.
Адракіся ад усіх і будзь адным.
Ідзі па жыцці з сабой самім.
Хто не убачыў чысціні -
Тым існаваць ў чужой хлусні,
Хто не разгледзеў ззяння дар -
Пье паўсядзённасці кашмар.
Многае нельга дараваць,
Стогну не стрымаць…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Сэрца пакажаш на людзях – растопчуць" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен