ГлавнаяИсполнителиГолая МанашкаАкіян
название:

Акіян


автор:

Голая Манашка


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1069 просмотров
Што вецер жадае сказаць моўчкі слухай
Што кветкі шэпчуць у полі ціха на вуха
Аб чым цёплы вечар сумуе сумую і я
Адценняў нашых эмоцый акіян

Ён напаўняе сэрцы, залечвае раны
Лагодны і пакорны, Ён закаханы
Абмыйце трывожныя душы, светлыя росы
Дайце жыцця й спадзявання, Святыя Нябёсы

Мы злучаныя з зямлёю дараваным жыццём
Каб толькі з'яднацца з табою хвалюецца Ён
Нябачнай слязою сцякае з нашых ран
Адценняў глыбокіх эмоцый акіян

Ты ў незабыўным імгненні проста будзь з намі
Мы клічам як дзеці калі ў нашых сэрцах баліць
У глыбіні Твае як хто можа - мільёны вачэй у люстэрках
Адбітае сонца ў вадзе рассыпаецца ў сонечны шлях

Глыбейшыя самых глыбокіх
Бялейшыя сны за аблокі
Мне блізкі да сэрца іх колер
Бліжэй чым цяпер ужо ніколі

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Акіян" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен