ГлавнаяИсполнителиКалыханкаЗмрок ляжыць навокал
название:

Змрок ляжыць навокал


автор:

Калыханка


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 652 просмотра
«Калыханка» (сл. А, Вольскага)

Змрок ляжыць навокал,
Як гушчар лясны.
Да сцямнелых вокнаў
Падыходзяць сны.

Спаць усім належыць
На зыходзе дня.
Недзе ў Белавежы
Дрэмле зубраня.

Між ялін кашлатых
У сваім дупле
Спяць ваверчаняты
У цішы, у цяпле.

I крыклівай сойцы,
Што ў гняздзечку спіць,
Аж да ўсходу сонца
Дзетак не будзіць.

Спяць у лузе краскі, —
Ты чаму не спіш?
Можа, сёння ў казку
Ў сне ты паляціш...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Змрок ляжыць навокал" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен