название:
автор:
NRM - Дзед Мароз
автор:
06
рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 647 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Мы нарадзіліся дзеля таго, Каб свяціць і каб саграваць. Дзеля таго, каб вецер быў цеплы, Каб была мягкай трава, Дзеля таго, каб сонца і снег, Каб любіць адно аднаго. Зрэшты, якая ўжо розніца - Гэта было даўно. ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе свабоды скрыначку Падорыць Дзед Мароз. Горад засыпаны снегам ушчэнт, Горад увесь пасівеў. Пенсіянэры ў тралейбусах Мараць пра СССР. Заплюшча вочы свае, Палічы да ста дваццаці. Мы нарадзіліся дзеля таго, Каб ісці па гэтым жыцці. ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе кахання скрыначку Падорыць Дзед Мароз. ПРЫПЕЎ: Ня плач, ня плач, дзяўчыначка, Не наракай на лёс, Табе ўдачы скрыначку Падорыць Дзед Мароз. На на на на! На на на на!!! (x4)
А как ты думаешь, о чем песня "NRM - Дзед Мароз" ?