ГлавнаяИсполнителиRechaСацьяграха
название:

Сацьяграха


автор:

Recha


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1073 просмотра
Чарговай удачай завершыўся з'езд
У местачковай школе. 
Пайду да цырульні зраблю іракез. 
У нашым мястэчку восень. 
Зраблю іракез для ўласнай душы 
На галаве задзяўбанай, 
Хай будзе мне радасць якая ў жыцці 
На зайздрасць гарвыканкаму.
Сацьяграха!
Нехта з гора запівае. 
Сацьяграха!
Нехта за мяжу з'язджае. 
Сацьяграха!
Нехта эмігруе ў мары. 
Сацьяграха!
Большасць ціха памірае.
Сацьяграха!
Атрымайце дулю з макам! 
Сацьяграха! 
Каб вас качкі патапталі! 
Сацьяграха! 
Хрэн у вочы, пранцы трасца! 
Сацьяграха!
Каўптунамі, мазалямі!
Кашулі каўнер мае чорную рысу сто год назад і цяпер.
Рупіцца люд бяз пары зменнай на свой надзённы хлеб .
Дзеля нядзелі тыдзень ня дзеляць, месяц і год як дзень. 
Усё для дзяцей, каб ім было лепей, так як бацькам гібець.
У чыёй жанчыны даўжэйшыя ногі,
У каго колькі сотак на агародзе,
Хто падцягнецца больш, а хто вып'е болей.
Не дае заснуць чалавечку клопат.
Мараў мяжа стаць касманаўтам, 
Каб зверху пляваць на голаў брату. 
Мараў мяжа стаць алігархам, 
Каб усе наўкола памерлі ад зайздрасці.
Мараў мяжа пайсці ў начальнікі 
І паганяць сваіх падначаленых.
Мараў мяжа у краме ўзяць 
Крыніцу ці аліварыю.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Сацьяграха" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен