ГлавнаяИсполнителиБеларуская Паўстанцкая ПесняМы выйдзем шчыльнымi радамi
название:

Мы выйдзем шчыльнымi радамi


автор:

Беларуская Паўстанцкая Песня


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1076 просмотров
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой – усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыццё Рэспублікі сваёй!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы выйдзем шчыльнымi радамi" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен